Аляксандр Лукашэнка падоўжыў да канца 2024 года працу «камісіі для разгляду зваротаў грамадзянаў Рэспублікі Беларусь, якія перабываюць за мяжой, наконт пытанняў здзяйснення імі правапарушэнняў», паведамляе «BELPOL».

Адпаведнае даручэнне пад грыфам «для службовага карыстання» ён зрабіў у пачатку 2024 года, сцвярджае аб’яднанне экс-сілавікоў Беларусі.
Паводле звестак праваабаронцаў, у 2023 годзе сілавікі затрымалі як найменей 207 беларусаў, якія ехалі дадому з-за мяжы. Таксама ў снежні праваабаронцы распавялі пра берасцейца, які вярнуўся дадому праз «камісію вяртання» і быў пакараны годам калоніі.
Беларускае Радыё Рацыя






