Аляксандар Лукашэнка сёння падпісаў Указ аб памілаванні 30 асоб, асуджаных «за злачынствы пратэстнай накіраванасці». У ліку памілаваных 14 жанчын і 16 мужчын, некаторыя з іх маюць сур’ёзныя захворванні.

“Усе яны прызналі віну, шчыра раскаяліся ў зробленым і ўзялі абавязацельства весці правапаслухмяны лад жыцця”, – гаворыцца ў паведамленні. Апошнімі днямі праваабаронцы атрымліваюць сведчанні таго, што палітвязьняў масава прымушаюць пісаць прашэнні аб памілаванні на імя Лукашэнкі. Гэта адбываецца ў розных месцах няволі па ўсёй краіне.
Нагадаем, напачатку ліпеня праваабаронцы паведамілі пра вызваленне 18 палітвязьняў.
Беларускае Радыё Рацыя