Паводле паведамлення прэс-службы Лукашэнкі, падпісаны ўказ аб памілаванні 15 асуджаных. Сярод іх пяцёра мужчын і пяцёра жанчын, у некаторых ёсць дзеці, а адна жанчына знаходзіцца на апошніх тэрмінах цяжарнасці. Частка памілаваных была асуджана за так званыя «злачынствы экстрэмісцкай накіраванасці».

Таксама вызвалены сем чалавек, асуджаных за наркатычныя злачынствы, шасцёра з іх здзейснілі правапарушэнні ў непаўналетнім узросце. Адзін з памілаваных мужчын мае анкалагічнае захворванне. За мінулы год улады заявілі аб памілаванні 293 чалавек, у тым ліку 89 жанчын. Аднак праваабаронцы нагадваюць, што пераслед за ўдзел у пратэстах і крытыку рэжыму працягваецца, а колькасць палітвязняў у краіне не змяншаецца.
Беларускае Радыё Рацыя