Аляксандар Лукашэнка на месцы будаўніцтва новай гарадзкой бальніцы ў Гародні заявіў, што разьбярэцца з тымі хто зьехаў з Беларусі і прыязджае на радзіму лячыць «за бясцэнак зубок і іншыя хваробы».
Пытаньне ў дачыненьні да тых, хто зьехаў з Беларусі, але працягвае наведвацца ў краіну, каб тут танна падлячыцца, будзе ўрэгулявана. Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў 2 красавіка на ўрачыстай цырымоніі закладкі капсулы на месцы будаўніцтва новай гарадской бальніцы ў Гародні, піша БЕЛТА.