Лукашэнка заклікаў беларусаў і “самых блізкіх нашых сяброў” украінцаў і расейцаў за грашы набываць зямлю ў беларускіх вёсках. Такім чынам ён прызнаў, што ў Беларусі ёсць праблема вёсак, якія паміраюць.

“Падумайце над маёй прапановай пра набыццё за грашы, за капейкі невялікіх участкаў у так званых неперспектыўных сёлах, — сказаў ён падчас свята “Александрыя збірае сяброў”.
— Вы ведаеце, што вёска ў нас выратаваная. Мы будуем больш за паўтары тысячы аграгарадкоў, ужо вызначана, дзе яны будуць.У нас засталіся сярэднія і зусім маленькія вёсачкі, дзе раней жыло шмат людзей. Выдатныя месцы, цудоўныя месцы. Яны не павінны загінуць — вось гэтыя сярэднія вёсачкі, маленькія. А хто іх адновіць, хто іх захавае? Мы з вамі!”.
Улічваючы, што выміраючых вёсак хапае і ў Расеі, а ва Украіне цяпер ідзе вайна, прапанова гучыць максімальна дзіўна.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: soligorsk.gde.by