Яе збіраюцца прымеркаваць да 80-годзьдзя вызвалення Беларусі ад нацыстаў. Ці трапяць пад яе палітвязні, невядома.
Цытата са словаў Лукашэнкі, агучаных на нарадзе ў пытаннях удасканалення заканадаўства аб крымінальнай адказнасці.: «Калі мы ўхвалім станоўчае рашэнне, то з улікам даты амністыя павінна мець адрозненні. Варта больш уважліва паглядзець на жанчын і дзяцей, на жанчын з дзецьмі, іншыя катэгорыі асуджаных. Трэба падысці да пытання амністыі нетрадыцыйна… Трэба паглядзець, каго мы затрымліваем, каго судзім. Ці адпавядаюць прызначаныя меры пакарання цяжкасці злачынстваў і той небяспецы, якую ствараюць гэтыя людзі для грамадства?».
Па стане на 11 студзеня ў Беларусі прызнаныя палітычнымі вязнямі 1420 чалавек, рэальная колькасць нашмат большая.
Беларускае Радыё Рацыя