BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Лукашэнкаўскія ўлады патрабуюць ад каталіцкіх вернікаў 43 тысячы даляраў за вяртанне ў Чырвоны касцёл у Менску

На святой Імшы 22 снежня пробашч парафіі святых Сымона і Алены ў Менску, то бок закрытага Чырвонага касцёла, закрануў «далікатнае пытанне аб сітуацыі на канец года». Ксёндз Франц Рудзь паведаміў, што доўг парафіі перад дзяржаўным прадпрыемствам «Спадчына», якое з’яўляецца ўласнікам касцёла, складае 148 тысяч рублёў. Гэта 43 тысячы даляраў па цяперашнім курсе, паведамляе сайт katolik.

Здымак ілюстрацыйны

«Гэты доўг я атрымаў, і гэта на нашай парафіі. На заканчэнне года няма з чаго асабліва падводзіць вынікі. Але тое, з чаго я з вамі распачынаю, такая вось сітуацыя. Молімся аб тым, каб мы маглі вярнуцца ў свой касцёл, і каб там парафія жыла, як гэта было ад пачатку», – сказаў святар.

Пробашч не канкрэтызаваў, за што менавіта гэты доўг. Верагодна, выплата гэта сумы з’яўляецца адной з умоваў таго, каб парафію зноў пусцілі ў Чырвоны касцёл.