BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Маці Кацярыны Ваданосавай не будуць дэпартаваць з Польшчы

Маці Кацярыны Ваданосавай Нэлі не будуць дэпартаваць з Польшчы ў Літву. Дазвол застацца ў краіне разам з сям’ёй 74-гадовай жанчыне сёння, 28 кастрычніка, даў Варшаўскі адміністрацыйны суд.

Ваданосавы ў Варшаўскі адміністрацыйным судзе.
Ваданосавы ў Варшаўскі адміністрацыйным судзе.

“Для нас гэта быў складаны шлях і сёння мы шчаслівыя”, – каментуе Кацярына Ваданосава:

– Мы цэлы год жылі пад гэтым дамоклавым мячом, таму што спачатку было перасяленне мамы ў Літву, пасля быў адмоўны вынік апеляцыі. Па шчырасці, мы калі ехалі сюды, нам было нават цяжка размаўляць. Таму што цягам апошніх тыдняў жылі, як у цемры. І зараз велізарны цяжар, які зваліўся з нашых плеч. Нарэшце можа будзе заняцца хаця б маміным здароўем.

Ваданосавы ў Варшаўскі адміністрацыйным судзе.

Падтрымаць сям’ю ў суд прыйшла і польская дзяячка, палітык Малгажата Гасеўска. Яна адзначыла:

– Гэта трагедыя, таму што беларусы, якія перажылі ў Беларусі пакуты, турэмныя тэрміны, арышты і допыты бягуць у Польшчу і думаюць, што яны тут будуць у бяспецы і сутыкаюцца з далейшымі рэпрэсіямі. Я гэтага не прымаю.

Нагадаем, Нэлі Ваданосава мае літоўскую візу, але міжнародную абарону яна просіць у Польшчы. Згодна з Дублінскім рэгламентам жанчыну павінны былі адправіць у Літву. Але суд улічыў усе акалічнасці справы і прызнаў, што папярэдняя пастанова была вынесеная з парушэннямі.
Падтрымаць сям’ю Ваданосавых сабралася поўная заля людзей, сярод якіх былі журналісты, палітыкі, культурныя дзеячы.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя