Маці непаўнагадовага дзіцяці, затрыманую на мяжы, асудзілі за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў.
У Воранаве 3 студзеня адбыўся суд над жанчынай, якая выхоўвае маленькае дзіця. Паводле матэрыялаў справы, у пункце пропуска “Беняконі” падчас праверкі тэлефона ў жанчыны знайшлі падпіску ў Instagram на “экстрэмісцкую” старонку. Суд прызначыў ёй 25 базавых велічынь штрафу (1 000 рублёў).
Беларускае Радыё Рацыя