BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Маці палітзняволенай Юліі Лаптановіч пачынаюць судзіць за інтэрв’ю «Белсату»

Таццяну Васільеву затрымалі ў Пружанах 27 жніўня. Яе абвінавачваюць паводле ч. 1 арт. 361-4 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці) за інтэрв’ю тэлеканалу «Белсат» у 2021 годзе. Яе ўтрымліваюць у брэсцкім СІЗА-7.

На фота: сям’я Юліі і Ігара Лаптановічаў.

Суд над палітзняволенай распачынецца 16 снежня ў Берасцейскім абласным судзе. Справу будзе разглядаць суддзя Мікалай Сянько.

Вядома, што Таццяну затрымлівалі ў студзені 2024 года падчас рэйду КДБ за дапамогу палітвязням. У лютым Таццяну асудзілі паводле ч. 2 ст. 24.15 КоАП за «атрыманне замежнай бязвыплатнай дапамогі». Яе дачка — шматдзетная Юлія Лаптановіч — утрымліваецца за кратамі больш за 3 гады. Муж Юліі, якога таксама асудзілі па палітычнай справе, летась цалкам адбыў тэрмін пакарання і выйшаў на волю.

вясна