Маці палітзняволенай Паліны Шарэнды-Панасюк зноў не змагла перадаць ёй перадачу ў Гомельскае СІЗА. Знясіленая цяжкім этапам у невыносных умовах, хворая на хранічны панкрэатыт і сіндром Жыльбера, Паліна не зможа атрымаць якасных прадуктаў, каб падтрымаць свой арганізм.
Кажа яе муж Андрэй Шарэнда:
– Стала вядома, што, на жаль, у Паліны адсутнічае зноў магчымасць перадаць ёй перадачы наўпрост у СІЗА, бо невядомы “добразычліўца” зноў перадаў Паліне 30 кілаграм нейкіх прадуктаў, якія хутчэй за ўсё пайшлі на сметнік.
Паводле Андрэя, толькі 31 ліпеня ім стала вядома, што Паліну вярнулі ў гомельскае СІЗА -3. Мяркуецца, што яна не менш тыдня была на этапе ў жахлівых умовах.
Беларускае Радыё Рацыя