Новая пастанова Міністэрства адукацыі Беларусі аб забароне карыстання мабільнымі тэлефонамі ў школе з 1 верасня – як люстэрка ўсяго, што адбываецца ў краіне, дзе агрэсія, нянавісць, недавер, закручванне гаек сталі нормай. Згодна з гэтай пастановай, вучні пры ўваходзе ў школу павінны здаваць тэлефоны і забіраць пры выхадзе, таксама яны не могуць карыстацца смарт-гадзіннікамі. Бацькам таксама ўскладніўся ўваход у школу.

Гэта адназначна парушэнне правоў чалавека, гаворыць юрыст Праваабарончага цэнтра «Вясна» Алег Мацкевіч:
-Гэта празмерна жорсткія захады і яны прымаюцца ў кабінетах чыноўнікаў. І гэты механізм прыняцця розных захадаў, якія тычацца правоў як дзяцей, так і бацькоў, яны прымаюцца ў Беларусі без шырокага абмеркавання. То бок, звычайныя людзі, бацькі, дзеці – меркаванне якіх мы таксама маглі б улічваць, пачынаючы гадоў з 10-ці, яны адхілены ад гэтых працэсаў.
Паводле праваабаронцы Алега Мацкевіча, бацькі павінны не баяцца адстойваць правы свае і сваіх дзяцей нават пры існуючым рэжыме. Гэта агульныя скаргі ў розныя кабінеты і нават звароты ў суд для абскарджвання пастановы.
Цалкам гутарка:
Беларускае Радыё Рацыя






