BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

“Маё змаганне за статус міжнароднай абароны працягваецца”

У Грузіі працягваецца змаганне праваабаронцы Рамана Кісляка за статус міжнароднай абароны. Яго справу цяпер разглядае апеляцыйны суд у Тбілісі.

Пра суд распавядае Раман Кісляк:

Можа доўжыцца і год, і паўгода, і паўтарагода. Думаю, што нейкае рашэнне прымуць. Калі суддзя  апеляцыйнага суда пакіне рашэнне па маёй справе ў сіле, то адпаведна гэтая справа вернецца ў Дэпартамент міграцыі. І я пайду на новы круг – разгляд у Дэпартаменце міграцыі, пасля ў Тбіліскім гарадскім судзе, і пасля, калі мне адмовяць, у Тбіліскім апеляцыйным судзе. Я не выключаю выхаду на такое другое кола. Так, у прынцыпе, людзі ўжо хадзілі.

Па словах Рамана Кісляка тыя, хто вядзе перасуды з судовай сістэмай у Грузіі – легальна знаходзяцца ў гэтай краіне:

Рэзультат для нас – гэта тое, што ў нас ёсць статус прасіцеля прытулку. І гэта легалізуе, бо інакш я б знаходзіўся нелегальна і мяне б ужо дэпартавалі. Таму гэта таксама статус. І шматлікія, хто губляе пашпарты, у каго ён заканчваецца, для іх гэта вельмі важны момант, каб знаходзіцца легальна і не падвергнуцца дэпартацыі.

Праваабаронца спадзяецца, што рашэнне па яго апеляцыі будзе прынята ў Тбілісі ўжо 11 ліпеня 2025 года.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя

Фота з архіву Рамана Кісляка