BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Магілёўца Сабалеўскага прызналі палітвязнем

Рэпрэсіі ў Беларусі. Праваабаронцы прызналі магілёўца Алеся Сабалеўскага палітвязнем.

This image has an empty alt attribute; its file name is ales-sabaleuski-1024x686.jpg

Яны прыйшлі да высновы, што “рэальнымі падставамі крымінальнага пераследу… з’яўляюцца палітычныя матывы”. Праваабаронцы патрабуюць спынення пераследу Сабалеўскага і яго вызвалення, як і іншых палітвязняў. 

Нагадаем, Алесь Сабалеўскі — былы блогер і журналіст, ужо некалькі гадоў ён працаваў у адным з магілёўскіх пунктаў пракату. За кратамі знаходзіцца з 12 снежня. Спачатку яго двойчы запар асудзілі на адміністрацыйны арышт, а пасля ўзнікла крымінальная справа. Сабалеўскага перавялі ў магілёўскі следчы ізалятар. У чым абвінавачваюць, пакуль невядома.

Беларускае Радыё Рацыя