
Магілёўскія сілавікі затрымалі жыхарку Воршы за каментары на адрас сілавікоў і Лукашэнкі.
Пра гэта паведамляе @MAYDAYMog.
Пра затрыманую вядома, што яна працуе ў адной з цырульняў Воршы. Таксама сцвярджаецца, што ў яе на ўтрыманні трое непаўнагадовых дзяцей.
У віну жанчыне паставілі тое, што яна пакінула ў тэлеграме “больш за 600 каментароў” абразлівага характару на адрас беларускіх сілавікоў і Лукашэнкі.