Журналіста Алеся Сабалеўскага і відэааператара Яўгена Глушкова вінавацілі ва ўдзеле ў экстрэмісцкім і ўзброеным фармаваннях. 31 ліпеня прагучаў прысуд, піша БАЖ.

Алесю Сабалеўскаму прысудзілі 4 гады зняволення ў калоніі, Яўгену Глушкову — 3 гады. Таксама абодвум прызначаныя вялікія штрафы — кожнаму па 200 базавых велічынь (гэта значыць, па 8 000 рублёў).
Справу разбіраў суддзя Магілёўскага абласнога суда Дзмітрый Крэнжыеўскі. Абодва журналісты прызнаныя палітычнымі вязнямі.
Беларускае Радыё Рацыя