BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Мая Церакулава: Рост ВРВІ восенню звязаны з пачаткам навучальнага году

Восень – перыяд вострых рэспіраторных вірусных захворванняў. Чаму мы хварэем на іх у гэты перыяд? Чым адрозніваюцца вострыя рэспіраторныя вірусныя захворванні ад грыпу? І чаму варта вакцынавацца? На гэтыя і іншыя пытанні адказвае лекар-педыятр Мая Церакулава ў гутарцы з Юліяй Сівец.

Лекар-педыятр Мая Церакулава.
Лекар-педыятр Мая Церакулава

РР: Паразмаўляем пра хваробы восеньскага перыяду, вакцынацыю, ці патрэбная вакцынацыя ад грыпу. Пачнем з таго, наколькі насамрэч людзі восенню хварэюць?

Мая Церакулава: Сапраўды ў восеньскі перыяд назіраецца рост рэспіраторных інфекцый. Звязана гэта ў першую чаргу з тым, што мы пачынаем сядзець у памяшканнях з зачыненымі вокнамі з вялікай колькасцю людзей. Дзеці ідуць у школу, трыццаць дзяцей у адным класе, праветрываюць класы недастаткова часта, і так адбываецца абмен інфекцыйнымі хваробамі, таму і назіраецца іх рост.

Мы выдатна бачым узаемасувязь росту інфекцыйных захворванняў з пачаткам навучальнага году. Акрамя таго, калі ўключаюць ацяплення перасушваецца паветра ў памяшканнях, і мясцовы імунітэт, які жыве на вільготных слізістых, пачынае не спраўляцца. Нам спачатку інфекцыя трапляе на слізістую, дзе ў нас ёсць імунныя клеткі, якія могуць адразу яе перамагчы, тады захворвання не адбудзецца. А калі паветра перасушанае, слізістыя сухія, парушаны бар’ер, і інфекцыя ўжо можа выклікаць паталагічныя змены ў арганізме. Таму трэба праветрываць памяшканне, змяншаць узровень сухасці ў паветры.

РР: То бок, з тым, што гэта недахоп вітамінаў, – гэта не звязана?

Мая Церакулава: Не, усё добра ў нас з вітамінамі, асабліва ў канцы лета і пачатку восені. Я думаю паелі дастаткова садавіны і гародніны. Праблема не ў дэфіцыце вітамінаў, а ў тым, што мы зачыніліся ў памяшканні з перасушаным паветрам. І сядзім па 30 чалавек у адным памяшканні. Гэта асноўная прычына росту рэспіраторных інфекцый.

РР: Тады наступная пытанне: якая розніца паміж грыпам і ВРВІ? Ёсць прынцыповая розніца?

Мая Церакулава: ВРВІ – гэта вострая рэспіраторная вірусная інфекцыя. Грып – гэта рэспіраторная вірусная інфекцыя, якая часта працякае складана. Грып – гэта від ВРВІ.

Цалкам размова:

Беларускае Радыё Рацыя