Сітуацыя з правам на абарону ў Беларусі крытычная. І з кожным годам яна ўсё больш пагаршаецца. Такое меркаванне выказаў эксперт праекту “Права на абарону” Максім Палавінка:
– Сітуацыя з правам на абарону, катастрафічная. Па-першае, ёсць агульная лічба, што колькасць адвакатаў зменшылася прыкладна з 2200 у 2020 годзе, да 1580 сёння. Ёсць цэлыя рэгіёны, дзе кіламетраў на 50-60 няма ніводнага адваката. Ёсць рэгіёны, дзе напэўна ў палове раёнаў па адным адвакату. Калі гэты адвакат знаходзіцца ў судзе ці яго выклікалі на следства, то ў раёне няма адваката.
Поўную гутарку слухайце ў далучаным гукавым файле:
“Зараз задача адвакатуры – прававое інфармаванне, лекцыі ў працоўных калектывах і школах”, – распавядае Максім Палавінка.
Беларускае Радыё Рацыя