BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Максім Салаўеў пра новую беларускую аўтаініцыятыву AutoPodmoga

У Беластоку 8-га сакавіка адбудзецца першая сустрэча беларускай аўтаініцыятывы AutoPodmoga. У праграме: знаёмства, сяброўская кава, раздача спецыяльных стыкераў і, безумоўна, не абыдзецца без падарункаў для прысутных жанчын.

Вольга Сямашка пагутарыла з прадстаўніком аўтаініцыятывы Максімам Салаўёвым пра тое, для чаго створана такая ініцыятыва ў Польшчы; у чым адрозненні паміж беларускімі і польскімі аўтасэрвісамі; ды як ініцыятыва плануе развівацца ў Беластоку і ваколіцах, і наколькі яна адкрыта для ўсіх ахвочых:

РР: Раскажыце пару словаў пра сябе, чым вы займаецеся ў Беластоку, і як узнікла ідэя стварыць ініцыятыву „AutoPodmoga“?

– У Беластоку, уласна, для таго, каб тут зладзіць сустрэчу з удзельнікамі, бо я нікога, шчыра кажучы, не ведаю. Вось мы як арганізавалі ўсю гэтую ініцыятыву, у нас з’явіўся тут мясцовы адміністратар, і мне б хацелася ўбачыць і яго, і ўбачыць удзельнікаў, якія праяўляюць актыўнасць у групе.

РР: Хто прыдумаў, і чаму? Не падабаецца сэрвіс, які ёсць на Беластоку? Ці хочацца больш так беларусаў згуртаваць вакол аўтамабіля? Бо аўтамабіль гэта напэўна трэці сябар сямʼі для некаторых, так?

– Папраўдзе, арганізавалася гэта зусім выпадкова. Я не з Беластока, я жыў доўгі час у Шчэціне. Была такая сітуацыя, я купіў сабе Opel Vectra C, а ў іх выдатныя каробкі перадач, F17, хто ведае, той ведае. І паехаў у Кракаў, трэба было сустрэцца з людзьмі, і не даязджаючы да Кракава, проста ў мяне зламалася скрыня – падшыпнік першаснага вала, калі камусьці проста цікавыя тэхнічныя нюансы. Я ўстаў, таму што я толькі нядаўна прыехаў у той момант у Польшчу, мне не было да каго звярнуцца, я не ведаў, куды ісці. Да таго ж цэны такія, калі прыязджаеш у Польшчу з Беларусі, ну, даволі куслівыя, таму хацелася мець такую інфармацыю, дзе зрабіць якасна, дзе зрабіць не так дорага, як звычайна тут бывае. Калі мы прыехалі, тут такая сітуацыя ў гэтай сферы, на гэтым рынку, што, шчыра кажучы, незразумела адкуль гэтыя цэны з’яўляюцца. Цяпер ужо больш зразумела. Вярнуўся ў Шчэцін і падумаў што напэўна варта стварыць такую групу, якая ў выпадку такой неабходнасці, нейкай экстранай сітуацыі, зможа дапамагчы тым людзям, якія не ведаюць, куды звярнуцца, не ведаюць куды ехаць; для таго каб дзяліцца досведам унутры супольнасці. І выйшла
так, што стварыў я спярша ў Шчэціне, а потым мы разрасліся на 13 гарадоў. Самыя буйныя ў нас Варшава, Беласток, але мы спрабуем развіваць на гэты момант і астатнія: Кракаў, Вроцлаў, Шчэцін, Познань, Гданьск і гэтак далей.

Цалкам слухайце ў далучаным гукавым файле

З «Госцем Рацыі» – прадстаўніком аўтаініцыятывы AutoPodmoga Максімам Салаўёвым, камунікавала Вольга Сямашка.

Беларускае Радыё Рацыя