BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Максіма Урбановіча этапуюць у калонію

фота Радыё Свабода

Максім Урбановіч, брат беларускага добраахвотніка з палка Каліноўскага Дзяніса Урбановіча, вырашыў не абскарджваць прысуд — 1,5 года пазбаўлення волі — і чакае этапу ў калонію.

Пра гэта паведаміла выданьню “Позірку” крыніца, знаёмая з сітуацыяй. 27 чэрвеня суд Заводскага раёна Менска разгледзеў крымінальную справу палітвязня Максіма за нібыта «арганізацыю і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак».

Чакаецца, што Урбановіч будзе этапаваны ў калонію на наступным тыдні. У якую менавіта, пакуль невядома. Раней паведамлялася, што Максім мінімум два гады не падтрымлівае стасункаў з братам, які ваюе за Ўкраіну.