BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Маладую мадэль з Менску пакаралі за ўдзел у пратэстах


У судзе Цэнтральнага раёна Менску асудзілі актрысу і мадэль Кацярыну Явід. Дзяўчыну пакаралі за ўдзел у пратэстах. Прысудзілі хатнюю хімію.

Мадэль і актрыса Кацярына Явід.
Кацярына Явід. Фота: instagram.com/kati_full/

Як піша Наша Ніва, Кацярыне 30 гадоў. Мяркуючы па звестках у сацсетках, працуе ў кампаніі па продажу керамічнай пліткі.

Апроч таго, Кацярына вядомая як мадэль, а таксама перыядычна здымаецца ў фільмах і серыялах. Яна знялася ў 12 фільмах і серыялах.

Найлепшы з серыялаў, у якіх грала Кацярына Явід, мае на IMDB рэйтынг 7,7 — гэта расейскі дэтэктыў «Змеі і лесвіцы» (2020). Апошні з праектаў выйшаў у мінулым годзе, гэта меладраматычны серыял «Рыбка па імені Люба».