Карыне Праташчык 29 гадоў. Яна родам з Менска. Карына вельмі творчы чалавек — любіць падарожнічаць, фатаграфаваць і рабіць розныя рэчы рукамі. А пяць гадоў таму стварыла ўласныя развіваючыя карткі для дзяцей.

Мяркуючы па сацсетках, у дзяўчыны ёсць муж і непаўналетняе дзіця, піша «Наша Ніва».
Па звестках «Белпола», з 2017 года Праташчык працавала на «Пеленгу». Апошнім часам — кантралёрам аптычных дэталяў і прыбораў 5 разраду ў бюро тэхнічнага кантролю аптычнай і касмічнай вытворчасці. Яна займалася праверкай якасці аптычных вырабаў.
Суд над дзяўчынай пачынаецца 3 лютага ў Менскім гарадскім судзе. Карыну абвінавачваюць у «закліках да дзеянняў, якія наносяць шкоду Беларусі» (ч. 3 арт. 361 КК). Справу будзе разглядаць Любоў Сімахіна.