
Беларуская каманда “Маладыя Людзі+” запусціла тэлеграм-бот пад назвай “ВІЧАТ” – https://t.me/WI_chat_bot. Паводле задумы, інфармацыйны рэсурс дапаможа атрымаць разгорнутую інфармацыю пра ВІЧ моладзі ў Беларусі.
Кажа прадстаўніца каманды Іва Шкода:
– Прыцягнуць увагу моладзі, якая жыве з ВІЧ. Кансультуе па пытаннях жыцця з ВІЧ. У тым ліку на дадзены момант ёсць магчымасць аказання псіхалагічнай і юрыдычнай падтрымкі. Бясплатную псіхалагічную падтрымку мы аказваем усім людзям, якія жывуць з ВІЧ, не толькі ўнутры краіны і не толькі моладзі. Праводзіць нейкую інфармацыйную дзейнасць унутры краіны цяпер вельмі складана.
Беларуская каманда “Маладыя Людзі+” гарантуюць бяспечнасць і ананімнасць звароту ў тэлеграм-бот “ВІЧАТ”.
Беларускае Радыё Рацыя