BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Maldzis абірае ТОП-5 жанчын у гісторыі Беларусі па версіі чытачоў і экспертаў

Ініцыятыва Maldzis (https://maldzis.world) абірае пяцёрку найлепшых беларусак у пяці сферах, якія найбольш паўплывалі на свой час і прастору вакол сябе.

Сярод намінантак – дзяячка з Падляшша Вера Маслоўская, за якую можна прагаласаваць з 16 па 22 снежня. Кажа прадстаўніца ініцыятывы Ліка Юр’ева:

-Мы абіралі з тых, хто рупліва і настойліва працавалі на карысць Беларусі. Напрыклад, Вера Маслоўская, –  гэта паўстанка, настаўніца, нацыяналістка. Яна была актывісткай у міжваенны час, працавала на карысць Беларусі, яе незалежнасці, марыла аб’яднаць беларускія землі. Яе называюць “руплівай мурашкаю беларушчыны”. Гэта Надзея Грэкава, якую, па сутнасці, можна было б называць прэзідэнткай Беларусі. Яна стала старшынёй Вярхоўнага Савета БССР і на той момант ёй было 28 гадоў.

Пакуль што на сайце можна да 8-га снежня прагаласаваць за адну з пяці славутых мецэнатак у гісторыі Беларусі. Сярод іх вядомая на Падляшшы апякунка праваслаўя Алена Іванаўна. Канчатковыя вынікі абірання ТОП-5 жанчын у гісторыі Беларусі па версіі чытачоў і экспертаў будуць вядомыя пасля 7-га студзеня.

Галасаванне за адну з пяці гераінь у намінацыі мецэнацтва – https://maldzis.world/top-5-zhanchyn-u-gistoryi-belarusi-abiraem-mecjenatku/.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: Maldzis