BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Малітву пастара Аляксандра Зарэцкага пра палітвязняў суд палічыў за пікет

Рэпрэсіі ў Беларусі не спыняюцца. Як пікетаванне вытлумачана малітва евангельскага пастара Аляксандра Зарэцкага пра палітвязняў, вынікае з матэрыялу ў банку судовых рашэнняў. Піша Позірк.

Пастар з Новалукомля (Віцебская вобласць) быў  арыштаваны на 15 сутак паводле артыкула распаўсюджванне, выраб, захоўванне, перавозка інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці або якая прапагандуе такую дзейнасць. Пра яго затрыманне стала вядома 23 лютага.

5 сакавіка над ім прайшоў другі суд нібыта за “парушэнне парадку арганізацыі і правядзення масавых мерапрыемстваў”.  Ён ізноў арыштаваны на такі ж тэрмін.

Падставай для пераследу сталі наступныя выказванні, прыпісаныя яму падчас службы: “Памолімся за тых, хто ў турмах па сфальсіфікаваных прычынах”; “Паглядзіце, як вышэйстаячыя чыноўнікі гавораць адно, а на вуліцах людзі бачаць іншае” ды інш.

“Атрымліваецца, заклік для малітвы падчас службы з’яўляецца для суддзі Смірновай А.С. пікетаваннем, якое патрабуе ўзгаднення ў выканкаме”, — звяртае ўвагу ініцыятыва “Хрысціянская візія”.

Беларускае Радыё Рацыя