BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Мара пра хатні тэлефон

Правядзенне бясплатнага стацыянарнага тэлефону – гэта акурат тое, пра што марыш у 21 стагоддзі. Якія смартфоны ці айфоны. Стацыянарны тэлефон – гэта нашае ўсё. Кожны беларус таемна марыць пра стацыянарны хатні тэлефон. Лепей адзін стацыянарны тэлефон, чым адзін айфон. Нішто не заменіць адчування, што званіць можна толькі з дома. А настальгія? Гэта ж раней ты быў вельмі паважаны чалавек у доме, калі ў цябе быў тэлефон. Суседзі часцей прыходзілі ў госці да тых, у каго быў хатні стацыянарны тэлефон. І сваякам пазвоніш, і з суседам, хто валодае гэтым шчасцем у выглядзе стацыянарнага тэлефона, паразмаўляеш. А яшчэ раней стацыянарным тэлефонам валодалі нешматлікія людзі. Падымаеш слухаўку, табе адказвае тэлефаністка, якой ты і гаворыш, з якім цябе спалучыць. Не тэлефон – а суцэльная рамантыка.

Здымак ілюстрацыйны: Jonathan Mauer

Вы думаеце, фізічныя асобы даўно не карыстаюцца стацыянарнымі тэлефонамі? А вось і не. Аказваецца героям Беларусі за іх гераізм праводзяць стацыянарныя тэлефоны, калі ў іх няма і даюць магчымасць бясплатна званіць з іх. Вось, напрыклад, Марыя Васілеўская злятала ў космас – і цяпер у яе будзе цэлы медаль, званне героя Беларусі і стацыянарны тэлефон. Вось недарма яны ўсё-такі гаварыла кампліменты самі-ведаеце-каму ў космасе. Цяпер яна мае за гэты цэлы стацыянарны тэлефон.

Беларускае Радыё Рацыя