BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Маразы ўзмацняюцца, на вадаёмах з’яўляецца небяспечны лёд

Маразы ўзмацняюцца. Іх пік абяцаюць на праваслаўныя Каляды – да мінус 23 градусаў. На вадаёмах краіны зноў пачаў з’яўляцца небяспечны лёд, – засцерагаюць у Таварыстве выратавання людзей на вадзе.

Асабліва ў зоне рызыкі падлеткі, якія зараз на зімовых вакацыях.
Па словах інструктара, дарослым трэба правесці гутаркі з дзецьмі пра бяспеку:

— Асаблівай небяспекай ёсць тонкі лёд, прыцягвае дзяцей, яны, адпаведна, да берага ракі імкнуцца, паглядзець на гэтую справу. Можна паслізнуцца, зваліцца ў ваду, атрымаць пераахаладжэнне.
Мала гэтага, значыць, складаюцца ўмовы надвор’я. Мы бачым вось гэтыя перапады тэмператураў, снегазапасы прыводзяць да таго, што ўтвараецца галалёд. Гэта таксама дадатковая пагроза для дзяцей. З дзецьмі трэба таксама правесці размовы.

Па дадзеных ратавальнікаў, з пачатку зімы, у выніку правалу пад лёд, у краіне загінула сем чалавек.

Беларускае Радыё Рацыя