BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Марэк Занеўскі: У следчым ізалятары КДБ перабывае польскі ксёндз

Падчас акцыі салідарнасці з Анджэем Пачобутам, якая прайшла ў пятніцу ў Беластоку, намеснік старшыні Саюза палякаў Беларусі Марэк Занеўскі звярнуў увагу на новых палітвязняў. Зараз рэжым Беларусі скіраваў увагу на святароў – на гэтым тыдні стала вядома аб двух затрыманых ксяндзах.

— Быў затрыманы польскі ксёндз, вельмі прыязны да Польшчы, пробашч з Валожына, Генрык Акалатовіч.
На жаль, у нас вельмі мала інфармацыі аб гэтай справе, але з таго, што нам вядома, яго абвінавацілі ў шпіянажы.
Яму пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі. Ён пажылы чалавек, 70 гадоў, перанёс анкалогію. Цяпер ён у следчым ізалятары КДБ у Менску. Адваката да яго не пускаюць, перадачы пакуль не прымаюць.

Цалкам слухайце ў далучаным гукавым файле

Ксёндз Генрых Акалатовіч праводзіў службы на польскай і беларускай мовах. Служыў у Рызе, Браславе, Ракаве, Нясвіжы, Рыме, Сталовічах, Бабруйску. Апошняе месца службы Генрыха Акалатовіча было ў Валожынскім касцёле Святога Юзафа – ксёндз меў вялікую надзею, што калісьці ў касцёле з’явіцца сапраўдны арган.

Беларускае Радыё Рацыя