Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Беларусі запускае акцыю «Кожная пятніца — роднае, сваё!».

Акцыя накіраваная ў першую чаргу на павелічэнне долі беларускіх тавараў на ўнутраным рынку, але ахоплівае куды больш сфер жыцця.
Міністэрства заклікае беларусаў раз на тыдзень не толькі купляць айчынныя прадукты, але таксама апранаць адзенне і абутак беларускай вытворчасці, чытаць і размаўляць па-беларуску, а таксама слухаць беларускую музыку.
Пра акцыю абвясціў у чацвер на прэс-канфэрэнцыі намеснік міністра Алег Дзікун. Выступаў чыноўнік на расейскай мове.
Чакаецца, што па пятніцах беларускія вытворцы і гандлёвыя сеткі будуць рабіць зніжкі на беларускія тавары.






