Адзін са спосабаў катавання палітвязняў у Беларусі – гэта забарона ліставання. Таму ўсімі магчымымі спосабамі трэба прарываць інфармацыйную блакаду, – лічыць прадстаўніца беларускай дыяспары ў Бельгіі, якая працягвае дасылаць карэспандэнцыі ў Беларусь за краты Маргарыта Тарайкевіч:
-Галоўнае, я бачу магчымасці, што ліст хаця б дойдзе пасля вызвалення. Таму што ёсць на сайце dissidentby.com Банк лістоў. Таму туды можна свае лісты закідваць, каб чалавек іх прачытаў ужо пасля вызвалення.
Маргарыта Тарайкевіч дадала, што нават калі зараз лісты не дойдуць да адрасатаў, варта захоўваць іх лічбавыя копіі. Каб у выпадку вызвалення яны змаглі пабачыць, наколькі вялікай была іх падтрымка.
Беларускае Радыё Рацыя.