Да каго звяртацца ды як шукаць інфармацыю. Такі запыт сучаснай моладзі мае дапамагчы вырашыць праект Аб’яднанага пераходнага кабінету, што скіраваны да моладзі.
Маргарыта Ворыхава
Дарадца Святланы Ціханоўскай па моладзевай палітыцы і студэнцтве Маргарыта Ворыхава стварыла платформу. Ідэя – акумуляваць іфармацыю, патрэбную моладзі.
– Дзе шукаць інфармацыю пра працу, дзе шукаць інфармацыю пра ўніверсітэты, як знайсці дапамогу па здароўі, дзе падавацца на фінансавую падтрымку і іншае. Гэтых пытанняў вельмі шмат. Шукаць гэтую інфармацыю, зразумець, дзе яе знайсці, да каго звяртацца і па якіх пытаннях – гэта вельмі цяжкая справа.
Адказы – на платформе «Гэта моладзь». Стваральнікі вызначаюць галоўныя напрамкі, сярод якіх абарона правоў моладзі Беларусі, альбо адвакацыя моладзевых інтарэсаў на міжнародным узроўні. Пра гэта ў нашым эфіры расказала Маргарыта Ворыхава:
– Было прынята такое рашэнне – стварыць платформу, якая была б такім аб’яднаным цэнтрам усёй інфармацыі, якая патрэбная моладзі. І для гэтага мы будзем збіраць запыты ад моладзі: якія ў іх ёсць патрэбы, якія ў іх ёсць запыты, якой інфармацыі ім не хапае, якую інфармацыю ім складана шукаць. І гэтую інфармацыю будзем збіраць з розных крыніц і акумуляваць у адным месцы, каб уся інфармацыя, датычная моладзі, была ёй дасяжная.
Звязацца з платформай «Гэта моладзь» можна ў тым ліку праз акаўнт у Інстаграме. Далей магчымасці будуць пашырацца. Падкрэсліваецца, што платформа з’яўляецца часткай рэсурсу Аб’яднанага пераходнага кабінету Беларусі.
Беларускае Радыё Рацыя