Пра магчымасці для беларускай моладзі навучання за мяжой нагадваюць прадстаўнікі Аб’яднанага Пераходнага Кабінету. Як кажа прадстаўніца па моладзевай палітыцы Маргарыта Ворыхава, у Польшчы, напрыклад, з 1 ліпеня ўводзяцца пэўныя змены. Сярод якіх – цяпер працэс прызнання атэстатаў значна прасцейшы. Гэтым будзе займацца Нацыянальнае агенцтва акадэмічнага абмену (NAWA).

Кажа Маргарыта Ворыхава.
-Даволі розныя правілы паміж рознымі рэгіёнамі Польшчы. І студэнтам было вельмі цяжка праходзіць гэтыя працэдуры. Але з ліпеня 2025 года будуць уведзены папраўкі, за якія мы адвакатавалі ўсе гэтыя месяцы, за спрашчэнне працэдуры менавіта настрыфікацыі, праходжання ўсіх гэтых працэдур паступлення ў Польшчы. Таму паступайце ў Польшчу.
Сёлета школы ў Беларусі скончылі каля 56 тысяч адзінаццацікласнікаў. У гэтыя выходныя ў Беларусі праходзяць выпускныя балі, а з 12 ліпеня пачынаецца ўступная кампанія ў ВНУ.
Беларускае Радыё Рацыя






