BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Маргарыта Ворыхава: Сведчыць толькі пра адно: страх перад маладымі, актыўнымі і свабоднымі

Прадстаўніца па моладзевай палітыцы і студэнцтве Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Маргарыта Ворыхава пракаментавала прызнанне ініцыятывы «Гэта Моладзь» так званым «экстрэмісцкім фарміраваннем». Нагадаю, ўчора стала вядома, што такое рашэнне прыняў КДБ Беларусі.

«Калі рэжым абвяшчае “экстрэмізмам” тое, што ствараецца для падтрымкі, адукацыі і ўдзелу моладзі, – гэта сведчыць толькі пра адно: страх перад маладымі, актыўнымі і свабоднымі”, – цытуе Ворыхаву тэлеграм-канал АПК.

Паводле яе, ініцыятыва «Гэта Моладзь» аб’ядноўвае беларусаў па ўсім свеце, дае доступ да інфармацыі і супольнасці. Менавіта гэта – гарызантальнасць, салідарнасць і пашырэнне ўплыву дэмакратычных ідэй – і ёсць тое, што лукашэнкаўскі КДБ спрабуе задушыць.

“Разумеем, што такое рашэнне мае наступствы: кожны падпісант, кожны лайк, кожны зварот можа трактавацца як “саўдзел”. Гэта – адкрытая атака на сувязі паміж маладымі людзьмі і спроба запалохаць усіх, хто гатовы быць разам”, – указвае Ворыхава, абяцаючы, што праца ініцыятывы не спыніцца, бо, цытата, «нам не патрэбен дазвол КДБ, каб дапамагаць моладзі».