BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Маргарыта Ворыхава заклікала беларускую моладзь запоўніць анкету для вывучэння праблем і патрэб

Прадстаўніца па моладзевай палітыцы і студэнцтве АПК Маргарыта Ворыхава анансавала запуск апытання, якое будзе праводзіцца сумесна з платформай «Гэта Моладзь!» для вывучэння актуальных праблем і патрэбаў беларускай моладзі.

Кажа Маргарыта Ворыхава:

Мы ўжо праводзілі такое даследаванне ранней. І яно праводзіцца для таго, каб сабраць патрэбы моладзі, якія зараз самыя значныя выклікі, з якімі сутыкаецца моладзь, каб гэтыя праблемы потым даносіліся да ўсіх актараў, з якімі мы камунікуем – дэмакраты Еўропы, Еўразвяз, кантактныя групы, кансультацыйныя групы, каб там прадстаўляць менавіта дадзеныя пра тое, колькі, напрыклад, маладых людзей мае патрэбу ў адукацыі за мяжой, якая патрэба моладзі ў фінансавай падтрымцы і іншае.

Па словах Маргарыты Ворыхавай, апытанне ахоплівае шэраг важных тэм: удзел моладзі ў грамадскім жыцці, праблемы дыскрымінацыі, гендарная роўнасць, адукацыя, праблемы занятасці і будучыня. Усе адказы будуць сабраны ананімна, без збору асабістых дадзеных.

Анкета даступна па спасылцы: https://forms.gle/UmvaiY6LNWvtvKjB7.

Цалкам гутарка:

Беларускае Радыё Рацыя