BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

“Мары ўвесь час аднолькавыя – каб была вольная, незалежная Беларусь”

Беларуская дыяспара ў Варшаве даволі вялікая. Мы пацікавіліся, як жывуць нашы людзі ў замежжы, пра што мараць, якія праблемы маюць. Адказы былі рознымі, але аб´ядноўвала іх упэўненасць у перамозе і жаданне вярнуцца ў Беларусь без Лукашэнкі.

Гаворыць лідар «Вольнай Беларусі» Зянон Пазьняк:

– Мары ўвесь час аднолькавыя – каб была вольная, незалежная Беларусь, каб скончыўся гэты рэжым, які прыгнятае беларусаў.

– Толькі адно жаданне – вярнуцца ў Беларусь. Як зараз чытаю кнігу Франкла, які перажыў Бухенвальд, спачатку загінулі тыя, хто быў моцны фізічна, і выстаялі тыя, хто быў моцны духам.

– Чакаем перамогі і міру ва Украіне і вольнай Беларусі. Каб зрынуць гэты прамаскоўскі рэжым, ненавісны.

– Каб жыла Беларусь, мацнела і каб расла моладзь, каторая любіць Беларусь.

Паводле адной з удзельніц апытання, нягледзячы на цяжкасці побытавыя, яна цвёрда выконвае свой галоўны бацькоўскі абавязак: вучыць сваіх дзяцей быць беларусамі.

Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя