BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Марыя Калеснікава сустрэлася з татам

Канал Рамана Пратасевіча апублікаваў фота Марыі Калеснікавай з бацькам, паведамляе nn.by.

«Сёння сустрэліся з Марыяй» — падпісаў апублікаванае фота Пратасевіч. 

Апошні раз Марыя і яе тата бачыліся ў снежні 2022.

23 кастрычніка Аляксандр Лукашэнка заявіў карэспандэнту ВВС Стывену Розэнбергу, што сям‘я можа бачыцца з Калеснікавай і што яна нічым не адрозніваецца ад «мільёна» іншых палітвязняў. 

Таксама Лукашэнка тады адказаў на пытанне пра магчымае памілаванне для Марыі Калеснікавай. 

«У нас ёсць закон: чалавек усвядоміў сваю віну, ён звярнуўся да прэзідэнта (як і ў многіх іншых краінах) з просьбай аб памілаванні — ну што ж, мы разгледзім. Калі будзе такі зварот Калеснікавай, я абавязкова разгледжу», — сказаў Лукашэнка.

Марыя Калеснікава, асуджаная на 11 гадоў калоніі, адбывае пакаранне ў Гомельскай ПК-4. Апошні ліст ад яе родныя атрымалі 15 лютага 2023 года. Да Марыі ўвесь гэты час не мог трапіць адвакат, ёй забароненыя пасылкі.