BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Марыю Калеснікаву ў калоніі вярнулі ў атрад

Пра змены ў рэжыме ўтрымання палітзняволенай Марыі Калеснікавай паведамляе яе сястра Таццяна Хоміч: «Мы даведаліся, што Марыя не ізаляваная ў калоніі і была вернутая ў атрад да іншых жанчын. Мы спадзяемся, што сувязь з Марыяй адновіцца».

Фота: malanka.media

Нагадаем, Марыя Калеснікава, асуджаная да 11 гадоў зняволення, доўгі час утрымлівалася ў рэжыме інкамунікада, але 12 лістапада мінулага году стала вядома, што з дачкой дазволілі сустрэцца яе бацьку. З сакавіка 2023 года Марыя ўтрымлівалася ў памяшканні камернага тыпу, раней трапіла ў рэанімацыю і перанесла аперацыю.