BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Марыля Загорская пра чарговы мурал на ваенную тэматыку

Калі ў чарговы раз прапагандысцкія выданні заяўляюць пра адкрыццё новага мурала ў Гомелі, то пачынае дзёргацца вока. Мурал – вельмі спецыфічны ў разуменні ўладаў жанр мастацтва. Калі гавораць пра графіці, нанесенае на якую-небудзь сцяну ці фасад у Гомелі, то з нядаўняга часу можна не сумнявацца, што гаворка ідзе пра вайну. ІІ Сусветную, вядома. І яе ідэалагічна правільных герояў. За апошнія некалькі год каго толькі не ўшанавалі мураламі ў стылі наіўнага мастацтва: і расейскага партызана, і лётчыцу, і генерала, і маршала. І вось чарговы “падарунак” ад кіраўніцтва горада. Гомельцаў ашчаслівяць новымі “мураламі” на ваенную тэматыку. У гэты раз увекавечаць выявамі двух герояў савецкага саюза і партрэтам маршала Жукава. Жылі 80 гадоў гараджане без гэтых выяваў неяк, але, аказваецца, непаўнавартасна жылі. Без належнага ўсведамлення подзвіга. Таму і вырашылі ўсім так нагадаць, каб вока задзёргалася. Дзякуй Богу, у паўмільённым Гомелі многа дамоў засталося, каб намаляваць на кожным па выяве героя савецкага саюза. А калі героі скончацца, то можна перайсці на ўдзельнікаў, работнікаў тыла і герояў сацыялістычнай працы.

Беларускае Радыё Рацыя