BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Марыля Загорская пра навуку пад прымусам

Нядаўна саміведаецехто запатрабаваў ад навукоўцаў апярэджваць час. Такое адчуванне, што калі выдаў нейкі ўказ ці дэкрэт – то ўсё, навука пайшла наперад. Праўда, гэтым разам гаворка ідзе створаную рабочую групу, якая будзе аналізаваць дзейнасць Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Не, гэта ж зусім іншая справа. Цяпер дзякуючы гэтай групе, якую распарадзіўся стварыць саміведаецехто, беларуская навука будзе проста наперадзе планеты ўсёй. Раней жа чаму інакш было? Ды таму што не было гэтай групы. А цяпер усё – бойцеся, усе астатнія. Беларуская навука будзе апярэджваць час, бо ёй так загадалі.

Здымак: Hanna Zelenko

Наваствораная група па аналізе дзейнасці Акадэміі навук будзе вывучаць пытанні практыкаарыентаванасці і выніковасці навуковых даследаванняў і распрацовак навукоўцаў НАН, укаранення распрацовак у галінах эканомікі і сацыяльнай сферы, распрацоўкі імпартазамяшчальнай прадукцыі і тэхналогій. Карацей, калі казаць коратка, будзе кантраляваць Акадэмію навук. Ад такога кантролю, канешне, навукоўцы пачнуць працаваць лепей. Асабліва, калі на чале працоўнай групы, якая будзе кантраляваць НАН, стаіць Камітэт дзяржкантролю.

Беларускае Радыё Рацыя