BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Марыля Загорская пра новых людзей

Здымак ілюстрацыйны

У савецкія часы была папулярнай ідэалагічная песня пра тое, што маладым паўсюль дарога, а старым паўсюль пашана. Там яшчэ было пра тое, аўтар не ведае іншай такой радзімы, дзе б так вольна дыхаў чалавек. Гэтыя радкі гучалі троху цынічна, улічваючы што песня напісаная ў 1936 годзе, калі сталінскія рэпрэсіі сталі сістэматычнымі, калі ўжо існавалі ГУЛАГі. І вось саміведаецехто загаварыў, як проста з той песні, пра маладое пакаленне. “Новае пакаленне, як было абяцана, сёння кіруе краінай” – сказаў саміведаецехто падчас прызначэння новага прэм’ер-міністра і старшыню кіравання Нацбанка. Пра новае пакаленне — гэта ён дакладна не пра сябе казаў. Яшчэ б заявіў пра тое, што цяпер у краіне вольна дыхаецца.

Што ж гэта за новае пакаленне, якое цяпер кіруе Беларуссю? Новаму прэм’еру Аляксандру Турчыну 49 год, раней ён з 2019 года быў старшынём Менскага аблвыканкама. То бок чалавекам новым ва ўладзе яго не назавеш. І пры ім Менскі аблвыканкам дзейнічаў у правільным для ўладаў рэчышчы. То бок чакаць ад новага прэм’ера новых дзеянняў не выпадак. Між іншым, менавіта Турчын падпісаў у 2021 годзе рашэнне аб стварэнні абласной камісіі, якая ацэньвала сімволіку і атрыбутыку інфармацыйнай прадукцыі на наяўнасць экстрэмізму. А пры цяперашнім рэжыме самі ведаеце, якая прадукцыя лічыцца экстрэмісцкай.

Беларускае Радыё Рацыя