
Калі-небудзь рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў патрапіць у музей. Музей аўтарытарызму, зразумела. Бо гэта самае сапраўднае трызненне ды яшчэ на 317 старонак. Наўрад ці нават тыя суды і іншыя органы, якія незаконна надаюць статус эстрэмісцкіх матэрыялаў розным сайтам ды старонкам з каналамі і профілямі ў сацыяльных сетках, памятаюць усіх, хто туды патрапіў. Запомніць 317 старонак проста немагчыма.
З нядаўняга, хто патрапіў у гэты спіс, які ўсё ніяк не заканчваецца, тэлеграм-канал Šufliadka і іхні лагатып. А цяпер, увага, у спісе прыведзенае апісанне лагатыпу: уяўляе сабой графічную выяву белага колеру на чорным фоне ў выглядзе шуфлядкі, на версе якой знаходзіцца выява ў форме, якая падобная на літару S з польскага алфавіту. Самае цікавае гаворка ідзе пра S з беларускай лацінкі — самай літары з гачыкам. Да польскага алфавіту гэтая літара не мае аніякага дачынення. У польскім алфавіце ёсць S з рысачкай, а не гачыкам. А па-другое, суду Ленінскага раёна Гародні самому не смешна абвясіць экстрэмісцкай літару алфавіта. Але, як той казаў, усё гэта было бы смешна, калі б не было б так сумна. Мы б усе разам пасмяяліся б з гэтага рашэння, калі ад яго не цярпелі людзі і не пагражала арыштамі і тэрмінамі тым, хто можа мець у сябе дзесьці малюнак шуфляды з літарай S з гачыкам.
Беларускае Радыё Рацыя






