На палітвязня Марыну Дзёгцеву была заведзеная справа за публікацыю ў Аднакласніках з выявай Аляксандра Лукашэнка. Па версіі суда жанчына «падрывае аўтарытэт дзяржаўнай улады».
Вядома таксама, што Марына Дзёгцева ўтрымлівалася пад хатнім арыштам да ўступлення прысуду ў сілу.
Вынік суда – 3 гады і 6 месяцаў абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу («хімія»). Суддзя – Вікторыя Пакунова. Таксама жанчына была ўнесена ў «спіс экстрэмістаў» Міністэрствам Унутраных Спраў Рэспублікі Беларусь.
Аліса Поль, Беларускае Радыё Рацыя