Навагодні і калядны час – гэта яшчэ адна нагода для таго, каб патрымаць палітвязняў і іх сем’і. У гэтым перакананая прадстаўніца ініцыятывы дапамогі палітзняволеным у Беларусі dissidentby Марына Касінерава.

Фота: Maryna Kasinerava / Facebook
Праваабаронца адзначыла, што гэта могуць быць як проста цёплыя словы на паштоўках, так і бандэролькі ці фінансавая падтрымка іх родных:
– Для тых хто за кратамі, напэўна, складана зрабіць свята. Да іх доступу людзі амаль не маюць звонку. Калі толькі сваякі могуць павіншаваць. Але мы камунікуем заўсёды з тымі, хто выходзіць, хто выязджае, збіраем нейкую інфармацыю. І для людзей вельмі важна, калі ў іх сям’я, каб падтрымлівалі іх блізкіх, асабліва дзяцей. Ім сапраўды лепей і спакайней, калі яны разумеюць і ведаюць, якая ёсць салідарнасць і падтрымка.
Таксама павіншаваць палітвязняў са святамі можна з дапамогаю тэлеграмаў, грашовых пераводаў ды напісаннем лістоў.
Цалкам матэрыял:
Беларускае Радыё Рацыя






