У нашым эфіры пабывала прадстаўніца ініцыятывы дапамогі палітзняволеным у Беларусі Dissidentby Марына Касінерава.

РР: Былі ўжо гэтыя працэсы, калі вызвалілі Кастусёва, гэта яшчэ раней адбывалася. Тут важна разабрацца ў лічбе 30, сярод якіх 14 жанчын і 16 мужчынаў. Гэта ўжо інфармацыя пасля 16 жніўня. Ці як Вы думаеце, ў гэтай катэгорыі 30 чалавек і людзей якіх папярэдне таксама вызвалялі?
– Насамрэч ужо атрымліваецца больш па агульных звестках. Бо з 3 ліпеня была інфармацыя, мы сабралі пра 18 чалавек, якіх памілавалі. То бок на сёння вядома ўжо пра 16, то бок разам гэта атрымліваецца ўжо 34 чалавекі. Таму невядома, што ўключана ў гэтую лічбу 30, магчыма гэта будуць яшчэ людзі, бо інфармацыя даходзіць і пазней пра тых хто выходзіць. Учора ўсе бачылі гэтыя прапагандысцкія відэа дзе спецыяльна прыехалі з каналу «Беларусь 1» каб здымаць і паказаць усім як людзі раскайваюцца, якія кажуць што “Лукашэнка мудры, і добра ўсё зрабіў”…
РР: Хачу звярнуць увагу, што па тэлебачанні паказвалі трох палітзняволеных жанчын, а на фоне было яшчэ 2, таму праваабаронцы таксама занатавалі тую інфармацыю, што гэтыя дзяўчаты выходзяць на волю.
– Так, нават больш, мы там змаглі разглядзець тых дзяўчын і жанчын, якія там былі. Таму публічна ўжо вядомы 10 імён тых, хто выйшаў. Вядома, гэта Ксенія Луцкіна пра якую казалі, Вольга Новікава, і Ірына Санкоўская, гэта тых, каго паказалі з інтэрв’ю. Астатніх каго мы бачылі на фоне і іншых відэа – гэта была Ала Зуева, Вольга Стаброўская, Кацярына Леў была. І Тамара Каравай, і Святлана была таксама. Вядома стала пра тое, што выйшаў Васіль Бераснеў і Наталля Пятровіч – пенсіянерка. Якая была асуджаная на 6 гадоў. То бок з гэтых 16 ужо 10 прозвішчаў, яны публічныя.
РР: Дзяржаўнага тэлебачання не гляджу, яны выходзілі з нейкай адно папраўчай установы атрымліваецца?
– Так, жанчын паказалі, усё гэта адбывалася ў Гомелі, у калоніі К-4, якая як кажуць для «першаходаў», тых хто першы раз адбывае пакаранне.
РР: Прагучала такое, што выходзяць людзі, якія маюць сур’ёзныя захворванні, ці такую тэндэнцыю вы таксама бачыце? Ці бачыце вы нейкую логіку ў гэтых вызваленнях, як гэта ўсё ўвогуле адбываецца?
– Пра логіку агулам складана сказаць, бо і 3 ліпеня мы бачылі, што выйшаў Кастусёў. То бок тут складана абвяргаць той факт, што сапраўды, сярод вызваленых ёсць людзі, якія маюць сур’ёзныя захворванні. Гэта і пра Ксенію Луцкіну ўсе ведаюць, і пра Васіля Бераснева, пра іншых жанчын-пенсіянерак якія маюць інваліднасць і анкалогію. Таму сапраўды. Сярод вызваленых людзей ёсць людзі, якія маюць захворванні, якія знаходзіліся ў гуманітарным спісе які складалі праваабаронцы. Прынамсі яшчэ на пачатак лета ў гэтым спісе было 239 чалавек, якія мелі нейкія праблемы са здароўем. І якія ў першую чаргу павінны былі вызваліцца.
– Гэта толькі тыя лічбы, якія вядомыя праваабаронцам. І астатнія людзі якія выходзілі, таксама і СМІ гэта публікавалі і падлічылі, што таксама выйшла шмат людзей, якім заставаўся невялікі тэрмін ужо да канца. Напрыклад тая ж Тамара Каравай, ёй там тыдзень заставаўся да таго, каб выйсці і цалкам адбываць пакаранне. Таму хтосьці сапраўды, каму быў вялікі тэрмін выйшлі зараз, але ёсць і тыя людзі, якія павінны былі вось-вось вызваліцца. Якія матывы ў гэтым улады мы не ведаем, магчыма таксама паказаць які ён вялікі гуманіст перад выбарамі, мажліва на нейкую ўнутраную аўдыторыю, то бок на беларусаў разлічана.
Цалкам слухайце размову ў далучаным файле:
Беларускае Радыё Рацыя