BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Марына Кіявец: МХД адкрытае да супрацы

Новым кіраўніком арганізацыі Маладыя Хрысціянскія дэмакраты стала Марына Кіявец. Гэта адбылося пад час з’езда арганізацыі, які адбыўся 5 кастрычніка ў Беластоку.

Пра змены ў працы арганізацыі распавядае Марына Кіявец:

– У планах плённа працаваць. Мы стварылі каманду, то бок працаваць буду не толькі я, у мяне будзе 2 намеснікаў, у нас будзе рада. Мы цяпер працуем у Польшчы, тым нашым чальцам партыі, якія зараз знаходзяцца ў Беларусі, на жаль гэта вельмі небяспечна, і мы самі заклікаем іх, каб яны не публічыліся дзеля сваёй асабістай бяспекі.

Былы кіраўнік арганізацыі Яўген Дуднік на з’ездзе зрабіў справаздачу з трох гадоў сваёй кіраўнічай пасады, і застаўся у арганізацыі:

– Прынятая мая справаздача за 3 гады дзейнасці пасля абрання ў студні 2021 года. Мы разгледзелі тую сітуацыю, якая адбылася з крызісам у моладзі, то бок менавіта стратэгію, што было важна для нас. Перш за ўсё у 2021 годзе для нас было важна дапамагчы ствараць партыйныя суполкі, і дапамагчы тым людзям старэйшага ўзросту з партыі, якія трэба было легалізавацца, не падстаўляць актыўную моладзь у Беларусі, а наадварот дапамагаць ім уцекчы ў Польшчу ці Літву.

На з’ездзе было больш за 20 чалавек з розных рэгіёнаў Польшы і маладзёны ўжо маюць планы на супрацу з моладзевымі арганізацыямі «Народнай грамады» і «Краіны для жыцця».

Беларускае Радыё Рацыя