BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Марына Леваценка: Тэма Беларусі працягвае гучаць у Еўропе

Падтрымка палітвязняў і іх сем’яў, правядзенне Дня палітвязня, арганізацыя сустрэчы Святланы Ціханоўскай, праца Офісу дэмакратычных сілаў, традыцыйныя сходы беларусаў некалькі разоў на месяц. Усё гэта накірункі дзейнасці, якімі цяпер занятыя прадстаўнікі беларускай дыяспары ў Бельгіі, – распавяла нашая сённяшняя Госця Рацыі Марына Леваценка. Падрабязней – у гутарцы з Алісай Поль.

Фота: Patrick Robert Doyle / Unsplash

РР: Чым багатае жыццё беларускай дыяспары ў Бельгіі, і што ўласна для Вас падаецца самым прыярытэтным і важным?

Марына Леваценка: Зараз самым прыярытэтным і важным з’яўляецца падрыхтоўка да Дня палітзняволеных у Беларусі. Мы рыхтуем імпрэзу “Вершы з-за кратаў”. Мы трошкі змянілі фармат і захацелі пачытаць вершы ўсіх палітвязняў, якія пісалі нешта, тых, хто яшчэ сядзіць, і тых, хто ўжо выйшаў. Напісаць ім лісты і зрабіць такую акцыю “Нам не ўсё адно”. Мы гэта падрыхтавалі трошкі раней, бо мы ведаем, што Дзень палітвязняў – гэта 21-га траўня – дзень смерці Вітольда Ашурка. Таму што зараз у нас будзе шмат розных мерапрыемстваў.

РР: Калі мы кажам пра тэму палітвязняў, гэта будзе адна акцыя ці цягам года вы таксама ладзіце нейкія актыўнасці?

Марына Леваценка: Гэта не толькі адна акцыя. Мы атрымалі запрашэнне на 14 траўня ад Міністэрства Замежных Спраў Галандыі. Міністэрства ладзіць для нас імпрэзу – Дзень памяці палітвязняў. Гэта вельмі ўражвае, што не толькі беларусы, але еўрапейцы ведаюць пра гэты дзень і запрашаюць і палітыкаў, і аналітыкаў, і беларусаў. І прайшло пяць гадоў, а гэтая тэма нікуды не сыходзіць. Яшчэ 22 траўня ва ўніверсітэце будзе вялікая імпрэза, прысвечаная таксама Беларусі. Яна будзе называцца “Мастацтва супраціву. Беларусь праз пяць гадоў”. Куды таксама будзе запрошана шмат нашых беларусаў – і мастакоў, і пісьменнікаў, і музыкаў, і нашых палітыкаў. І мы туды запрошаныя ўсе, як дыяспара. Таму тэма Беларусі гучыць вельмі гучна і моцна ў Еўропе, што вельмі радуе.

Марына Леваценка дадала, што найбольшую колькасць удзельнікаў збіраюць менавіта культурніцкія мерапрыемствы, палітычныя – толькі да некалькіх дзясяткаў асобаў.

Цалкам гутарка:

Беларускае Радыё Рацыя