BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Марына Штрахава: Галоўны выклік – не страціць моладзь у Беларусі

Press Club Belarus зладзіў анлайн-сустрэчу з камандай беларускай моладзевай арганізацыі «ІншыЯ».

Зміцер Радзіеўскі і Марына Штрахава. Фота: “ІншыЯ”

Пра галоўныя выклікі для арганізацыі ў выгнанні кажа сузаснавальніца арганізацыі Марына Штрахава:

Тыя мерапрыемствы, якія мы праводзім у Беларусі, не праводзячы іх ад свайго імя, карыстаюцца попытам. Моладзь на іх прыходзіць, частка з іх яшчэ і па-беларуску. І там яны такія: “Ой, крута! Можна пагаварыць па-беларуску”. Іншая гісторыя, мы не можам гэты попыт задаволіць з прычынаў бяспекі. Другі выклік – гэта праўда пра доступ да інфармацыі. Пры самым негатыўным прагнозе праз пэўны час доступу да беларускай моладзі проста не будзе. Моладзь вельмі натуральна ідзе працаваць і рабіць нейкія актыўнасці ў БРСМе не таму што яна падтрымлівае БРСМ, не таму што гэта лепшая арганізацыя на зямлі, а проста таму, што БРСМ бачны.

«ІншыЯ» – гэта новая беларуская моладзевая арганізацыя, якая з’явілася ў сакавіку 2022 года. Каманда працяглы час працавала ў Беларусі ў межах вядомага праекту «Цэнтр Жывая Бібліятэка».

Вольга Сямашка, Беларускае Радыё Рацыя