У Грузіі знаходзіцца больш за 10 тысяч беларусаў. Частка з іх прыехала ў гэту каўказскую краіну зусім нядаўна.

Пра тое, што адбываецца ў Грузіі, распавядае спартоўка, сябра Каардынацыйнай Рады Марына Зялёная:
-Людзі рыхтуюцца да ад’езду, але ўсё роўна вялікая колькасць людзей з’язджае з Беларусі і таксама цераз Грузію. Таму я бачу шмат новых людзей. Яны едуць больш падрыхтаваныя, гатовыя да нейкіх складанасцяў, бо яны бачаць колькі трэба прыкласці намаганняў, каб атрымаць візу ў ЕЗ.
Па словах актывісткі, сітуацыя ў Грузіі можа змяніцца ў любы час:
-Яны не такія аптымісты, як тыя, якія з’язджалі ў 2020 годзе ці ў 2022. Яны прыязджаюць мэтанакіравана, рыхтуюць дакументы, каб атрымаць візу. Я бачу, як нейкая колькасць людзей рыхтуе дакументы, каб падацца на міжнародную абарону. Гэта тыя, у каго хутка скончыцца пашпарт. Таму што людзі рыхтуюцца да перамен, калі ўступіць у сілу новы закон, мы павінны разумець, што тут стане крыху не так, як было.
Пасля парламенцкіх выбараў 2024 года ў Грузіі да сёння адбываюцца пратэсты, а партыя ўлады «Грузінская мара» – прапануе змены ў адносінах да імігрантаў. Ужо зараз, напрыклад, змененыя правілы для знаходжання ўкраінцаў у Грузіі: замест трох год бязвіза яны могуць знаходзіцца ў гэтай краіне толькі 1 год.

Цалкам гутарка:
Беларускае Радыё Рацыя






