BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Марына Зялёная: Беларусы амаль перасталі ездзіць у Грузію

Сябра Каардынацыйнай Рады, вядомая спартоўка Марына Зялёная, якая цяпер жыве ў Тбілісі, адзначае, што апошнім часам беларусаў у Грузіі стала значна менш.

Паводле яе словаў, на гэтыя змены паўплывалі розныя фактары — ад палітычнай сітуацыі да эканамічных цяжкасцяў.

– Сезон не вельмі вялікі. І шмат людзей не прыехала па некалькіх прычынах. Па-першае, даволі вялікія кошты на паслугі, і людзі, якія прыехалі ў мінулым годзе, яны падумалі і вырашылі паехаць у Турцыю. Спадзяюся, што крыху гэтыя кошты змяніліся, але пакуль не была ў Батумі. Па-другое, беларусы менш едуць у Грузію як у месца для жыцця, бо тут усё складаней робіцца легалізацыя.

Па словах спартоўкі, таксама адна з такіх прычын – гэта тое, што беларусам у Грузіі немагчыма атрымаць «міжнародную абарону».

– Няма. Мы усе ў працэсе. Мы тэстуем гэтую сістэму. Мы не ведаем, як яна будзе адносіцца да нас, бо грузіны зараз у складаным стане адносна беларусаў, таму што, калі яны нам даюць гэтую абарону, гэта як прызнаць, што Лукашэнка ўсё ж такі дыктатар. А калі яны не даюць, то гэта азначае, што вялікая колькасць людзей з дзецьмі, са сваімі кейсамі будуць выгнаны з краіны.

Марына Зялёная жыве ў Грузіі больш за тры гады, і туды яна з’ехала з-за пераследу ў Беларусі пасля падзеяў 2020 году.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя