Ініцыятыва «Маніторынг выканання права на прытулак беларусаў у Грузіі» уключана ў спіс намінантаў на ўзнагароду «Праваабарончая кампанія / ініцыятыва года — 2025». Праект, створаны групай беларускіх праваабаронцаў і валанцёраў, займаецца сістэмным зборам і аналізам выпадкаў парушэння правоў беларусаў пры падачы хадайніцтваў аб бежанстве ў Грузіі, а таксама аказвае інфармавальную і кансультацыйную падтрымку заяўнікам.

Пра тое, што адбываецца з беларусамі Грузіі, распавядае адна з каардынатарак праекта – спартоўка Марыны Зялёная:
-Беларусы зараз сталі не вельмі бачныя. Гэта вялізная праблема, з якой сутыкаюцца беларусы Грузіі. Напрыклад, калі б я атрымала гэтую прэмію, я не магу паехаць і атрымаць яе, бо ў мяне няма візы. У мяне няма пашпарта. Беларусы не могуць атрымліваць візу ў ЕЗ.
Па словах Марыны Зялёнай, у Грузію рушыла новая хваля беларусаў:
-Беларуская супольнасць тут існуе – гэта 11 – 12 тысяч беларусаў. І, ведаеце, прыязджаюць новыя людзі, бо рэпрэсіі ў Беларусі не скончыліся.
Марына Зялёная канстатуе, што цяпер большасці беларусаў у Грузіі патрэбная дапамога: ці інфарматыўная, ці юрыдычная.
Цалкам гутарка:
Беларускае Радыё Рацыя






